История Белорусии  : История - на REFLIST.RU

История Белорусии : История - на REFLIST.RU

Система поиска www.RefList.ru позволяет искать по собственной базе из 9 тысяч рефератов, курсовых, дипломов, а также по другим рефератным и студенческим сайтам.
Общее число документов более 50 тысяч .

рефераты, курсовые, дипломы главная
рефераты, курсовые, дипломы поиск
запомнить сайт
добавить в избранное
книжная витрина
пишите нам
  Ссылки:
Кипр из Челябинска
Список категорий документа История
История Белорусии

История Белорусии

История Белорусии , География  экономическая география, Белорусии, История, География, география, экономическая Ключевые слова
страницы: 1  2  3  4  5  6  7 
Текущая страница: 1


СОДЕРЖАНИЕ



ЗМАГАННЕ ПОЛАЦКАЙ І ІНШЫХ ЗЯМЕЛЬ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСТЬ. 2
ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА. РАСПАД КІЕУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. 2
ПРЫНЯЦЦЕ ХРЫСЦІЯНСТВА. ХРЫСЦІЯНСТВА І АСВЕТА. 9
ЛIТАРАТУРА 13























Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть.

Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы.


Полацк, упершыню ўспомнены ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у 865-м, сюды прыйшло кіеўскае войска князёу Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніка-наўскі летапіс, «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі», а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева.
Тагачасны Полацк — гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец, плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Яны сяліліся і каля княжага дзядзінца, і трохі далей, дзе цяпер стадыён. Полацк меў тысяч пяць жыха-роў — крыху меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад.
У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыў-шы лёс Перуну, выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Канстанцінопаль, сталіцу Візантыйскае імперыі. Паганс-кі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пералі-ку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У сканды-наўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі разоў пад назваю Пал-цеск'я — ад старажытных усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьсі.
Полацк называюць «древнерусскнм городом», адным з цэнтраў старажытнарускае дзяржавы, або Кіеўскае Русі. Але, па-першае, такой назвы — Кіеўская Русь — вы не знойдзеце ні ў адным летапі-се. Па-другое, «дзяржава» гэтая была шматковая — нетры-валая, аб'яднаная сілаю зброі, а Полацк трапляў у яе зусім ненадоўга, супроць свае волі і заўсёды імкнуўся як найхутчэй вызваліцца. А па-трэцяе, “адзіная старажытнаруская народнасць” (гэтаксама, як і «адзіная старажытнаруская мова»), ад якой нібыта паходзяць тры ўсходнеславянскія народы,— міф, створаны дзеля абгрунтавання адвечных прэтэнзій маскоўскіх князёў і цароў на беларускія ды ўкраінскія землі. Логіка тут вельмі простая: паколькі мы, маўляў, з ад-наго кораня, значыцца, жыць павінны ў адной дзяржаве — зразумела, у расейскай.
Летапіс называе Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым між сябе кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут трывалая. Горад нашых продкаў імкнуўся жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае геаграфічнае сгановішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам.
У 2-й палове Х стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. (Відаць, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар.) Іначай кажучы, у тыя часы пачала існаванне першая беларуская дзяржава — Полацкае княства.
На хаўрус з ёю мог разлічваць той, хто возьме за жонку Рагвалодаву дачку Рагнеду. Магла віраваць над Палатою вясельная бяседа з хмельным мёдам і заморскім віном, з пес-нямі гусляроў і прысягамі на вечную ўзаемную вернасць. Псторыя ж вырашыла пасвойму: не рамейскае віно лілося на Рагнедзіным вяселлі, а кроў...
Спачатку Полацк прымаў сватоў ад кіеўскага князя Яраполка. Рагвалоду найвыгадней было, каб Кіеў ды Ноўгарад варагавалі, а крывіцкая дзяржава тым часам пашырала ме-жы ды выходзіла на волакі, што злучалі Дзвіну з Дняпром і Ловаццю, дазваляючы трымаць у руках важную частку гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Але ў такім разе Полацк апынаўся паміж двух агнёў. Князь мусіў выбіраць і аддаў сваю прыхільнасць мацнейшаму, на ягоную думку, Кіеву.
Паспрабуйма знайсці ў ранняй гісторыі ўсходніх славянаў (дый не толькі іх) прыклад, каб два князі — бацька і сын — трымалі дзяржаву цэлае стагоддзе. Нехта скажа, што такога і быць не магло: часам князь на пасадзе і году не сядзеў — каго браты зарэжуць, каго пляменнікі ў магілу звядуць. А вось жа і магло. 3 1001 да 1044 года ў Полацку валадарыў Брачыслаў, а пасля ягонае смерці, да 1101-га,— найславуцейшы з полацкіх князёў Усяслаў Брачыславіч, празваны Чарадзеем. Празваны, заўважым, нездарма.
Таямніца ахутвае ўжо ягоны прыход на свет. Як занатавана ў летапісе, маці нарадзіла Усяслава «от волхвовання», гэта значыць, пры ўдзеле паганскіх чараўнікоў. На галаве немаўля мела загадкавае «язвено», што вешчуны наказалі маці завязаць, каб сын насіў яго да смерці. Можа, гэта была нейкая язва, а мо - вялікі радзімы знак, якім пазначае сваіх абраннікаў неба?
Сучаснікі і нашчадкі верылі, што гэтага князя нябесныя сілы надзялілі вешчай душою, што ён умеў перакінуцца ў шэрага ваўка, у яснага сокала ці ў тура з залатымі рагамі. Ужо пры жыцці пра яго складалі паданні. Ва ўсіх усходнес-лавянс'кіх зсмлях з пакалення ў пакаленне перадаваліся быліны пра Волха Усяславіча—мудрага ўладара, смелага воіна, сына князёўны і лютага Змея, пераможцу індыйскага цара. Правобраз Волха — полацкі князь-вяшчун. Як мяр-куюць знаўцы славянскае даўніны акадэмікі Дзмітрый Ліхачоў і Барыс Рыбакоў, памяць пра Усяслававы подзвігі за хоўваюць і шматлікія сказанні пра Іллю Мурамца.



Текущая страница: 1

страницы: 1  2  3  4  5  6  7 
Список предметов Предмет: История
История Белорусии Тема: История Белорусии
История Белорусии , География  экономическая география, Белорусии, История, География, география, экономическая Ключевые слова: История Белорусии , География экономическая география, Белорусии, История, География, география, экономическая
   Книги:


Copyright c 2003 REFLIST.RU
All right reserved. liveinternet.ru

поиск рефератов запомнить сайт добавить в избранное пишите нам